Bawola.glowa's Instagram Audience Analytics and Demographics

@bawola.glowa

Belarus

Беларусізацыя 2.0 🤍❤️🤍 Змагаюся 🤺 за вашу Свядомасць 🔥 Дакажу, што нацыянальная ідэя гэта модна 24 гады Беларусь, Менск
baw▓▓▓▓▓@gmail.com
+37▓▓▓▓▓86
Belarus
18–24

Business Category

Creators & Celebrities

StarNgage Profile

Free Promotion Count

0

Paid Campaign Count

0

Get Our Influencer Rate Card Today!

A brand new way for you to compare the rates of influencers across the world.

Learn More

PROFILE OVERVIEW OF BAWOLA.GLOWA

50.0% of bawola.glowa's followers are female and 50.0% are male. Average engagement rate on the posts is around 5.10%. The average number of likes per post is 1145 and the average number of comments is 24.

Bawola.glowa loves posting about Journalists.

Check bawola.glowa's audience demography. This analytics report shows bawola.glowa's audience demographic percentage for key statistic like number of followers, average engagement rate, topic of interests, top-5 countries, core gender and so forth.

Followers
22,785
Avg Likes
1,145
Avg Comments
24
Posts
320
Global Rank
585,389
Country Rank
1,544
Category Rank
37

GENDER OF ENGAGERS FOR BAWOLA.GLOWA

Female
50.0 %
Male
50.0 %

AUDIENCE INTERESTS OF BAWOLA.GLOWA

  • Art & Design 69.49 %
  • Beauty & Fashion 68.81 %
  • Photography 68.69 %

RECENT POSTS

738 22

ПОСТ ЗНАЁМСТВА І НАВІГАЦЫІ ⠀ Усе блогеры так робяць. Давайце і я паспрабую. Ды і мне будзе цікава пачытаць пра вас😏 ⠀ Як вы ўсе ведаеце мяне зваць Ягор, па бацьку Лявонавіч. Па-расейску Леонович, часта пішуць Леонидович. ⠀ Мне 24 гады. Мая жонка @dasha_tubelevich менавіта Даша прыкладвае сваю руку да апрацоўкі фота. Як 1,5 у нас нарадзіўся сын Гедымін. ⠀ Часта чую пытанні, што азначае мой логін. Bawola.glowa (напісанне з польскай) - гэта герб рода Тубелевіч. Перакладаецца як галава буйвала. ⠀ Зараз працую ў Deal.by у якасці спецыяліста па кантэкстнай рэкламе - рэклама ў Яндексе і Google. Паралельна навучаюся на гістфаку БДУ на завочным аддзяленні. ⠀ Дарэчы, у нас ёсць котка 😸 Лея. ⠀ Нарадзіўся і вырас у Лідзе. Вучыўся ў Лідскім каледжы. Паспеў засвяціцца ў Палітэхніцы Уроцлаўскай. ⠀ А цяпер трохі пра сам блог, пра што пішу, якія рубрыкі і г. д. ⠀ ✅ #кудысхадзіць - рубрыка, у якой пра цікавыя гастранамічныя і не толькі месцы. Спынена па  зразумелым прычынам. ✅ #давайумузей - наведвалі музеі і паказвалі вам гзта. Таксама спынена па зразумелым прычынам. ✅ #аднагісторыя - паведамленні пра цікавыя месцы, арганізацыі. Пачыналася з МТЗ. ✅ #трыпзягорам - вандроўкі па любімай краіне. Адкрыта летам. ✅ #мовазягорам - дзялюся цікавымі фактамі з беларускай мовы, не прэтэндую на настаўніка і эксперта. Сюды не трапіў папулярны пост пра беларускія мацюкі. ✅ #прыгодыгедыміна - усё, што звязана з сынам будзе адзначацца гэтым хэштэгам. ⠀ Таксама пішу пра ўсё, што звязана з сацыяльна-палітычным жыццём, культурай і гісторыяй наша цудоўнай краіны. ⠀ Можаце таксама дадаць пару словаў пра сябе ў каментарыях👇 ⠀ Або можна напісаць ✍ штосьці пра блог😊 Мэтай стварэння блога было прасоўвання нацыянальнай ідэі і беларускамоўнага кантэнту. ⠀ Фота зроблена мінулым летам у Любчы ⠀ . ⠀ #постзнакомство #постзнакомствосомной #постзнакомства #постзнакомство❤️ #постнавигация #постнавигации #знакомствосблогером #знакомство #белорусскийблогер #белорусскийблог #беларускийблог #беларускийблогер #беларускамоўны #беларускамоўныпост #беларускамоўныкантэнт #беларускамоўнымдзеткам #блогер #блогербеларусь #блогербеларус #блогерминск #блогерминска #блог #блогбеларусь #блогминск

670 21

Я супраць паправак у Канстытуцыю ⠀ Любы дыялог, які закранае пытанне паправак у асноўны закон страны нішто іншае, як спроба адцягнуць нашу ўвагу ад несапраўдных выбараў у Беларусі. ⠀ ❌ Дадзеная ўлада нелегітымная, у яе няма законных падстаў праводзіць рэформы і змяняць Канстытуцыю. Рэжым гатовы на ўсё, каб утрымацца ва ўладзе. Па гэтай прычыне нам: народу Беларусі паднясуць той варыянт, які зручны ім пад выглядам агульнанацыянальнага абмеркавання. ⠀ ❌ Любое абмеркаванне - гэта легітымацыя дзеянняў рэжыму. Нагадваю патрабаванні ‼️ беларускага народа: ✔️ Новыя сумленныя выбары без Лукашэнка. ✔️ Вызваленне ўсіх палітвязьняў. ✔️ Пакаранне ўсіх віноўных у рэпрэсіях, гвалту і забойствах. І толькі пасля ўсяго гэтага можна весці гутарку пра рэформу Канстытуцыі. ⠀ ❌ Мы не павінны адступаць ад пастаўленых мэт па змене нелегітымнай улады. Мы стварылі нацыю, мы стварылі грамадзянскую супольнасць і зараз знаходзімся на шляху да свабоднай і квітнеючай Беларусі. ⠀ Усе рэферэндумы ў Беларусі дагэтуль прыводзілі да вынікаў, якія былі выгодныя для ўлады, якія ўзмацнялі яе. ⠀ Для мяне існуе толькі адна канстытуцыя (1994 г.) Беларусі, якая аўтаматычна павінна вярнуць пасля змены ўлады. Як вы ставіцеся да паправак у Канстытуцыю? Дзяліцеся ў каментарыях👇 ⠀ ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ 🤍🔴🤍 ⠀ . ⠀ #поправки #поправкивконституцию #поправкивконституцию2020 #поправкиконституции #поправки2020 #поправкивзаконе #поправкиконституция #поправкизакона #конституция #конституция2020 #конституцияпоправки #конституциярб #референдум #референдум2020 #референдумконституции #япротивпоправок #япротивпоправоквконституцию #япротивпопровоквконституции #япротивпоправок2020 #рэферэндум #рэыерэндум2020 #канстытуцыя #канстытуцыямаёйкраіны #ясупрацьлукашэнкі #ясупрацьгвалту2020 #ясупрацьгвалту #ямы97 #ямы97процентов #ямыбеларусь

997 16

Краска да краскі — Дзіўны вяночак. Казка да казкі — Слухай, сыночак. ⠀ Песні, паданні Любай старонкі. Слухай гучанне Роднай гамонкі. ⠀ Сэрцам спасцігні Шчырыя словы. Сілу і ласку Матчынай мовы. ⠀ Краска да краскі — Дзіўны вяночак. Мы — беларусы! Помні, сыночак. ⠀ #прыгодыгедыміна

1,006 23

Яшчэ нядаўна жыхарам Беларусі здавалася, што фашызм застаўся ў мінулым.  Але сёння гэтае слова загучала зноў. ⠀ Яшчэ нядаўна пра фашызм у нашай краіне узгадвалі ў асноўным у сувязі Другой Сусветнай вайной, але сёння гэта слова вярнулася ў наш палітычны лексікон. ⠀ Давайце паспрабуем разабрацца так ці не? ⠀ Ці можна паставіць "=" паміж лукашызмам і фашызмам? ⠀ Вывучыўшы досвед 7 фашысцкіх рэжымаў - ад Мусаліні да Піначэта, брытанскі палітолаг Лоўрэнс Брыт сфармуляваў іх агульныя рысы. ⠀ ✅ Дакучлівая прапаганда патрыятызма з падазрэннямі да ўсяго замежнага і з выбліскамі ксенафобіі. ⠀ ✅ Пагарда да правоў чалавека. ⠀ ✅ Пошук «казлоў адпушчэння». ⠀ ✅ Засілле усяго ваеннага. Кіруючая эліта заўсёды атаясамляла сябе з войскам. ⠀ ✅ Паўсюдны сексізм. У жанчынах бачылі грамадзян другога гатунку. ⠀ ✅ Кантроль над сродкамі масавай інфармацыі. ⠀ ✅ Апантанасць нацыянальнай бяспекай. ⠀ ✅ Сувязь паміж рэлігіяй і кіруўчым класам. ⠀ ✅ Абарона ўлады карпарацый. Тады як прыватная жыццё звычайных грамадзян знаходзілася пад строгім кантролем, буйныя кампаніі маглі дзейнічаць з адноснай свабодай. ⠀ ✅ Падаўленне рабочых аб'яднанняў. ⠀ ✅ Пагарда да інтэлектуалаў і мастацтва. Свабода думкі і выказвання асуджалася і душылася. ⠀ ✅ Апантанасць злачынствам і пакараннем. Колькасць вязняў пры фашызме была вельмі высокай, пры гэтым паліцыя атрымлівала гераічную рэпутацыю і амаль неабмежаваную ўладу, што прыводзіла да шматлікіх злоўжыванняў. ⠀ ✅ Пратэкцыянізм і карупцыя. Прадпрымальнікі, блізкія да ўлады, выкарыстоўвалі сваё становішча для ўзбагачэння. ⠀ ✅ Падтасоўка вынікаў выбараў. ⠀ 🔥 14/14 прыкмет фашызма па Лоўрэнсу Брыту характэрны для дзеючага рэжыму. ⠀ ‼️ Цяпер вы можаце смела сцвярджаць, што лукашызм=фашызм. ⠀ Упадабайце❤️ гэты пост, захавайце, падзяліцеся з сябрамі, каб як мага больш людзей упэўнілася ў гэтым. ⠀ Не забывайцеся падпісвацца на ➡️ @bawola.glowa

1,161 6

Яшчэ 3 месяца таму мы павінны былі распачаць новую рубрыку пра нашу сталіцу - #невядомыменск ⠀ У гэтай рубрыкі мы будем расказваць пра невядомы факты, на колькі гэта будзе магчыма,  для гасцей сталіцы, так і для саміх менчукоў. Я не з’яўляюся карэнным жыхаром Менска, я сам Лідзянін. Я не раз у гутарках сцвярджаў, што для таго, каб вам спадабаўся Менск трэба яго зразумець і палюбіць. ⠀ Дарэчы, як па мне гэта тычыцца любага горада. ⠀ А першы пост з дадзенай рубрыкі будзе пра самую старую грамадскую прыбіральню ў сталіцы, так супала, што гэты пост быццам з прагнозам. ⠀ Напэўна, вы не раз прахадзілі праз Аляксандраўскі сквер або набывалі квіткі на прэм’еру ў Купалаўскім у касе і не агадаваліся, што гэты будынак самая знакамітая прыбіральня. ⠀ Па некаторым дадзеным будынку больш за 100 гадоў. Ён захаваўся практычна ў “першародным” выглядзе. ⠀ Па адной з распаўсюджаных легенд гэтая «прыбіральня» з'яўляецца дакладнай копіяй аднаго са зніклых палацаў графа Чапскага, які замовіў праект у польскага архітэктара Стенкевіча, аднак у выніку так яму і не заплаціў. У адплату прагна двараніну архітэктар аддаў праект гарадскім уладам Менска, якія ператварылі паменшаную копію графскага асабняка ў грамадскую прыбіральню. ⠀ Зрэшты, паводле іншай версіі, прыбіральню-копію дома Чапскага паставілі на сваім участку суседзі, якія не сябравалі з графам. ⠀ Вельмі цікава, што ў якасці прыбіральні будынак выкарыстоўваўся роўна сто гадоў (з 1912 па 2012 год). ⠀ ‼️На першым фотаздымку схаваны рэбус. Паспрабуйце разгадаць – адказы пішыце ў каментарыі👇 ⠀ Таксама будзе дужа цікава😊 пачытаць ваша меркаванне пра новую рубрыку. ⠀ #менск #менскстаражытны #менск2020 #мінск #мінскўанлав #мінскназаўжды #мінскграм #мінскгорадгерой #мінскпрыгожы #мінск2020 #минск #минскфото #минсксити #купаловский #купаловскийтеатр #купаловский_театр #купаловскийтеатрминск #купалаўскі #купалаўскітэатр #купалаўскі100 #купалаўскізнародам #общественныйтуалет #туалет #туалетнаякомната #александровскийсквер #историябеларуси #историябеларуси2020 #историяминска #историяминск

1,375 17

Я ведаю каго мы будзем наведваць пасля ўзыходу сонца. ⠀ Апошнія месяцы паказалі нам сапраўдны твар некаторых людзей, а калісьці і цэлых калектываў. ⠀ У гэтым пасце я паспрабаваў сабраць установы, якія пры жорсткіх затрыманнях не закрылі дзверы, а схавалі мірных дэманстрантаў у сабе. ⠀ ✅ Кавярня O'Petit (@o_petit_minsk) - тая самая ў якую пасля стаялі чэргі. ⠀ ✅ ГЦ Galeria (@galleriaminsk) - падчас аднаго з разгонаў ахоўнік зачыніў дзверы, такім чынам не пусціўшы АМАП у ГЦ. ⠀ ✅ KFC (@kfcbyofficial) на Нямізе схавала ўдзельніц жаночага маршу ў сябе  ў рэстарацыі. ⠀ ✅ Рэстарацыя "Публика" (@restaurantpublika) 23 верасня ўратаваў дэманстрантаў падчас жорсткага разгону каля Стэлы. ⠀ ✅ Бар 4.4.2 на Зыбіцкай (@4.4.2.bar) прапанаваў сваю ўстанову для ўдзельніц маршу жаночага ў якасці сховішча. ⠀ ✅ Papa Johns (@papajohnsby) ГЦ "Айсберг" стаў прытулкам для ўдзельніц жаночага маршу. ⠀ ✅ Oz.by (@myozby) у той самы дзень, што і кавярня O'Petit на Нямізе працаўнікі кнігарні дапамаглі схавацца ад затрыманняў удзельнікам. ⠀ ✅ Студыя манікюру Pink (@wepink_minsk) у тую ж суботу, што і Papa Johns у ГЦ "Айсберг" дапамаглі нашым жанчынам. ⠀ ✅ Камунарка на праспекце Незалежнасці 36 каля Galeria Minsk. ⠀ ✅ Кавярня "Перспектива" (@perspectiva.coffee) на Зыбіцкай 2. Адміністрацыя ўзяла пад крыло ўдзельніц жаночага маршу. ⠀ ✅ Coral travel (@coraltravelbelarus) на Пераможцаў 19. ⠀ ✅ ЛІДО той, што каля Камароўкі. ⠀ Прадстаўленыя факты пацверджаны сведкамі або знойдзены ў СМІ. ⠀ Захавайце сабе на ўсялякі выпадак дадзены спіс і ў вольны час або пасля ўзыходу сонца ☀️ наведайце дадзеныя ўстановы. ⠀ У нашай рэчаіснасці ўпусціць чалавека да сябе дамоў, уратаваўшы ад ката з'яўляецца гераізмам. Хаця мы павінны з вамі разумець, што гэта звычайная справа для годнага чалавека. ⠀ Хачу вам нагадаць, што пазыцыя пэўнай установы або філіяла/кропкі можа адрознівацца ад пазыцыі кампаніі/кіраўніцтва ў цэлым. Гэтак жа можа працаваць і ў адваротны бок. ⠀ Калі ведаеце ўстановы, якія ўратавалі дэманстрантаў падчас разгонаў - пішыце ў каментарыі 👇. Дапоўнім спіс. Пішыце не толькі менскія ўстановы.

1,619 34

ПАПЯРОВАЕ ВЯСЕЛЛЕ ⠀ 2 гады як мы ажаніліся з Дашай. Напраўду мне падаецца, што прайшло значна больш часу. ⠀ Мае бабуля і дзядуля па маме прыжылі больш за 50 гадоў разам. Чаго толькі ў іх не было: бабушка адпраўляла дзеда да іншых жанчын, мацюкі адзін на аднаго, жарты, клопаты. ⠀ Калі б хтосьці ведаў маіх бабушкі і дзедушку – вы не паверылі, што яны так шмат пражылі разам. А я ніколі не пытаўся ў іх у чым сакрэт. Цяпер і спытацца няма ў каго – дзеда няма, бабуля хворая і практычна нічога не разумее. ⠀ Ведаеце, што было самае крутое 06.10.2018? Паход у макдональдс і падарунак ад рэстарацыі ў выглядзе сабачкі з балоніку. ⠀ Адзначалі ў рэстарацыі АКВА-Мінск, якая зараз у чорным спісе, як і ў цэлым Лябяжы. ⠀ Хачу пажадаць нам з Дашай моцы і паразумення, годна выхаваць сына. ⠀ #бумажнаясввдьба #папяроваевяселле #годрвщинасвадьбы #годовщинасвадьбы❤️ #годовщина_свадьбы #годовщина2года #годовщинанашейсвадьбы #годовщинасвадьбы2года #годовщина❤️ #годовщинасвадьба #гадавіна #гадавінавяселля #гадавінашлюба #мужижена #мужижена❤️ #супруги #супруги❤️ #семья #семья❤️ #семьямоя #семьярядом #семьяпревышевсего #семьясамоедорогое #семьябовь #семьявместе #нашасвадьба #нашасвадьба2018 #свадьба #свадьбаминск #свадьбабеларусь

1,190 9

Здзімаецца здзімаецца і ніяк не садзьмецца

1,311 65

Сёння Гедыміну спаўняецца 1 месяц. Тут не будзе пра віншаванні. Хачу трохі адкрыта з вамі паразмаўляць. ⠀ 3 тыдні Гедымін правёў у шпіталю: 1 тыдзень наогул без мамы (можна было прыходзіць у 7:00 і 21:00) і 2 тыдні ў адзяленні педыятры разам з матуляй. ⠀ Тыдзень Гедымін з намі. У яго з’явілася любімая калыханка. Хутчэй за ўсё не ў яго, а ў ягоных бацькоў. Ну ведаеце тая самая: ⠀ Доўгі дзень, ⠀ Цёплы дзень, ⠀ Адплывае за аблокі. ⠀ Сіні цень, ⠀ Соны цень ⠀ Адпаўзае ў кут далёкі. ⠀ Збеглі зайкі ўсе ў лясы, ⠀ Змоўклі птушак галасы, ⠀ І буслы ў гняздо схавалі ⠀ Свае доўгія насы. ⠀ Баю-бай, ⠀ Баю-бай, ⠀ Вачаняты закрывай ⠀ Даша, пастаянна просіць, каб я уключаў калыханку. + я і сам яе падпяваю і спяваю Гедыміну. ⠀ Хачу афіцыйна заявіць, што Калыханка – гэта лепшая праграмма на БТ. Але ёсць нюанс – Вярніце Маляваныча. Топачка і Яначка на месцы, але дзе той чалавек з-за якога я глядзеў калыханку ў дзяцінстве? ⠀ Калі сын падрасце правядзем эксперымент: пакажу выпуск з Маляванычам і з іншым героям. Паглядзім, што скажа прадстаўнік іншага пакалення. ⠀ Гледзячы калыханку ў дзяцінстве, я не разумеў важнасці беларускай мовы ў ёй і файнасці тэксту. ⠀ Ці ёсць тут людзі, якія ніколі не глядзелі нашу калыханку па “ЛАД”, а пасля “Беларусь-3”? ⠀ #прыгодыгедыміна

1,139 19

АЗЯРЦО ⠀ Яшчэ летам, пасля змяньшэння колькасці хворых ковідам, мы аднавілі нашу рубрыку #давайумузей Першым месца для наведвання як вы ўжо зразумелі стаў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. ⠀ Мы даўно хацелі наведаць менавіта гэты музей. І зраблю адразу гучнае заяўленне – гэта ЛЕПШЫ МУЗЕЙ з тых, што мне давялося наведаць. ⠀ Чаму? ⠀ ✅ ёсць дзе пахадзіць і пад канец нават ногі адчулі колькасць пройдзеных кіламетраў. ⠀ ✅ ёсць куды залесці і чаго крануцца. ⠀ ✅ былі коцікі. ⠀ ✅ рэстарацыя з беларускай кухняй. ⠀ ✅ той музей куды спакойна можна ісці з дзецьмі. ⠀ Гэта напраўду ўнікальны музей: драўляныя будынкі з розных куткоў Беларусі. 3 ветраных млына рознай канструкцыі, аутэнтычны нацыянальны каларыт. ⠀ 3 экспазыцыі, якія адлюстроўваюць асноўныя гістарычныя рэгіёны Беларусі. І самае важнае ЎСЕ ПАБУДОВЫ ⠀ САПРАЎДНЫЯ: іх дэмантавалі і прывезлі на месца музея з розных частак нашай радзімы. ⠀ Карацей кажучы тут няма чаго апісваць – трэба ехаць і глядзець, калі з’явіцца вольны час. ⠀ Ну а мы шукаем новыя цікавыя музеі для наведвання. Калі ёсць прапановы, пішыце ў каментарыі 👇 ⠀ #museum #museums #museumlover #museumvisit #музей #музеи #музеимира #музейонлайн #музеибеларуси #музейбеларуси #музейбеларусь #музеибеларусь #музеібеларусі #озерцо #озерцомузей #озерцобеларусь #азярцо #бытбеларуси #музейподоткрытымнебом #музейподоткрытым #музеиподоткрытымнебом #музейбыта #музеибыта #музейбытабеларуси #ялюблюбеларусь #ялюблюбеларусь❤️ #бытбеларуси #нашагісторыя #нашаистория

2,946 197

Першы фотаздымак з сынам. ⠀ 25.09.2020 ⠀ #прыгодыгедыміна

PEOPLE ALSO VIEWED

Looking for the next influencer in Belarus to work with?
Have you considered to work with the following influencers?

1.8K
117 / post
-
Belarus Celebrities, Fashion
1.3K
-
11.90 %
Belarus Art, Modeling, Fashion
10.8K
-
12.90 %
Belarus Singer, Music
1.7K
122 / post
7.00 %
Belarus Art, Design, Architecture
9.1K
-
-
Belarus Entertainment, Music, DJ
1.1K
117 / post
0.10 %
Belarus Celebrities, Hair & Beauty
7.8K
-
0.60 %
Belarus Travel
29.9K
-
2.00 %
Belarus Art, Beauty
3.8K
-
3.50 %
Belarus Fashion, Gym, Modeling
8.3K
-
8.50 %
Belarus
33.2K
-
0.40 %
Belarus Fashion, Lifestyle, Styling
3.1K
-
8.10 %
Belarus Photography
15K
-
3.70 %
Belarus Photography, Travel, Modeling
16.7K
-
1.10 %
Belarus Fashion, Modeling, Actors
111.1K
-
-
Belarus