Kirylian's Instagram Audience Analytics and Demographics

@kirylian

Belarus

Навуковы супрацоўнік @nanbelarus Пісьменнік @halijafy Аўтар @budzma Кантэнтмэйкер @belsat Аўтар @tyzhden.ua Новая кніга "Пімкі"👇
kir▓▓▓▓▓@gmail.com
Belarus
18–24

Business Category

Creators & Celebrities

StarNgage Profile

Free Promotion Count

0

Paid Campaign Count

0

Get Our Influencer Rate Card Today!

A brand new way for you to compare the rates of influencers across the world.

Learn More

PROFILE OVERVIEW OF KIRYLIAN

Average engagement rate on the posts is around 1.60%. The average number of likes per post is 239 and the average number of comments is 17.

Kirylian loves posting about Journalists.

Check kirylian's audience demography. This analytics report shows kirylian's audience demographic percentage for key statistic like number of followers, average engagement rate, topic of interests, top-5 countries, core gender and so forth.

Followers
15,865
Avg Likes
239
Avg Comments
17
Posts
168
Global Rank
230,044
Country Rank
-
Category Rank
-

GENDER OF ENGAGERS FOR KIRYLIAN

Female
0.0 %
Male
100.0 %

AUDIENCE INTERESTS OF KIRYLIAN

  • Beauty & Fashion 87.87 %
  • Music 68.37 %
  • Travel & Tourism 68.32 %
  • Entertainment 63.81 %
  • Fitness & Yoga 63.51 %
  • Photography 62.29 %
  • Pets 58.48 %
  • Art & Design 55.05 %
  • How-to & Style 52.50 %
  • Movies and TV 52.13 %
  • Cars & Motorbikes 40.97 %
  • Books and Literature 40.97 %

RECENT POSTS

173 19

Пра талерантнасць ⠀ Нядаўна публікаваў пост пра гомасэксуальнасць. Па выніках дыскусіі ў каментарах, узнікла ўяўленне, што не ўсе разумеюць, што ж такое “Талерантнасць”. Раней гэта таксама было заўважна, калі нехта транслюе стэрэатып, нібыта беларусы “талерантная нацыя”. Таму вырашыў лаканічна і спрошчана патлумачыць або выказаць версію таго, чым ёсць катэгорыя “Талерантнасць”. ⠀ Гэта не пра “мне пофіг”, “усё роўна, пакуль не тычыцца/не “пагражае”. Гэта і не пра тое, што вы мусіце самі быць такім, горача любіць ці актыўна падтрымліваць (кшталту: “я не супраць гееў, але супраць, каб яны паказваліся”, “не хачу, каб мяне прымушалі іх любіць, падтрымліваць”). Гэта не толькі пра “глабальныя”, “сусветныя”, “далёкія” тэмы (кшталту нацыянальнай дыскрымінацыі, войнаў між прадстаўнікамі розных канфесій ці законаў адносна ЛГБТ у ЗША ці Іране). ⠀ Будзе прасцей, калі ўявіць аналогію з колерамі. Уявіце, наколькі абсурдна было б дыскрымінаваць, абмяжоўваць адмысловымі законамі, лічыць маргіналамі ці нейкімі не такімі людзей, якія любяць іншы колер (або маюць валасы іншага колеру). ⠀ 👉 Талерантнасць: 📍 Прымаць, дапускаць, што можа быць інакш. Іншая асоба можа думаць, верыць, паводзіць сябе не так як вы, але не з’яўляецца ад гэтага няправільнай, дрэннай. 📍 Пазбягаць у мысленні апазіцый кшталту добра/дрэнна, норма/анамалія, правільны/памылковы і г.д. 📍 Тычыцца не толькі “іх”, а перш “мяне”, майго бачання свабоды і роўнасці. 📍 Не адчуваць сябе ў нейкай эксклюзіўнай пазіцыі. 📍 Разумець, што я, мае погляды і каштоўнасці не з’яўляюцца адзінымі правільнымі, універсальнымі. “Маё” не значыць, што лепшае. “Не маё” не значыць, што горшае ці няправільнае. Рознае! 📍 Не навязваць, не прымушаць іншых быць такімі, як мы. ⠀ ✌️ Гэта не нейкая ўтапічная прыдумка, што ўсе мусяць быць добрымі і любіць адзін аднаго. Гэта адзін з базавых прынцыпаў вашай УЛАСНАЙ свабоды, суіснавання і стасункаў між асобамі. Гэта гарантыя, што заўтра вас саміх не прымусяць рабіць ці жыць так, як вам не хочацца. Гэта грамадства, у якім цябе не прымушаюць, але не прымушаеш і ты.

281 26

Палітычны камінаўт або гісторыя пра тое, як я ледзь не стаў ябацькам ⠀ Я не трапляю ў тую шырокую катэгорыю асобаў, якія з’яўляліся “апалітычнымі”, а потым у 2020-м раптам “прачнуліся”. Палітычнай сферай я цікавіўся з дзяцінства. Некалі, яшчэ ў школе быў прыхільнікам аднаго ёлупа. Не тое, каб персанальным фанатам, але ў школьных сшытках з захапленнем маляваў чз, любіў глядзець прапагандысцкія праграмы, любіў ненавідзець ЗША, лічыў дыктатуру нечым крутым і г.д. Карацей, уяўляў сабой самы сапраўдны эмбрыён ябацькі. ⠀ Але мне стала цікава, чым жыве апазіцыя. Тады не было тэлеграма, сацыяльных сетак. Хатні кампутар і мабільны тэлефон былі вельмі рэдкай з’явай. На сваім кампутары падлучаўся да інтэрнэта з пераменным поспехам, а таму, як і ўсе, пераважна хадзіў на пошту ці кампутарны клуб па падлучэнне да сусветнай сеткі. ⠀ Смешна, але памятаю, як з асцярогай браўся чытаць апазіцыйныя матэрыялы, маўляў, зараз прамыюць мне мазгі, ды з “нармальнага” чалавека ператваруся ў “апазіцыянера”. Потым падпісаўся на бясплатную газету “Свабода”, якую нехта таемна прыносіў нам на падворак у Барысаве. Яшчэ пазней заангажаваў некалькіх чалавек паналепліваць змагарскія налепкі ў школе, параспаўсюджваць па паштовых скрынках апазіцыйныя газеты і ўлёткі. Нейкі перыяд насіў на школьным заплечніку бчб-стужку і значку з Пагоняй. І гэтак далей. ⠀ Да чаго гэты пост? Да таго, што некалі я быў эмбрыёнам ябацькі, сэксістам, меў нацыянальныя стэрэатыпы і т.п., але з часам мяняўся сам, мяняліся мае погляды і каштоўнасці. А галоўнае у тым, каб мець прагу да ведаў, рэфлексіі, разумець, што заўсёды можаш пымыляцца, ды ўмець прызнаваць уласныя памылкі. #дзеньволі #25сакавіка #бнр #бнр103

192 0

Як забіваюць у натоўпе або як атрымаць дапамогу ў крытычнай сітуацыі? ⠀ Даўно не пісаў для рубрыкі #Тэорыя_у_практыку То адразу па важным пытанні. Верагодна, вы лічыце: чым болей людзей, тым больш верагоднасць атрымаць дапамогу. Насамрэч усё цалкам наадварот. ⠀ Найбольш вядомы прыклад🗡️ У 1964 годзе ў Нью-Ёрку забілі жанчыну. Усё адбывалася працяглы час і публічна. На працягу паловы гадзіны забойца з нажом раз пораз нападаў на жанчыну, а яна спрабавала ўцячы і гучна крычала па дапамогу. Сведкамі забойства было 38 чалавек, але ніводзін з іх не толькі не дапамог, але нават не патэлефанаваў у паліцыю. Гэты выпадак спарадзіў не толькі шэраг дыскусій, але і сацыяльных эксперыментаў. ⠀ Вынік📘 Эксперыменты былі розныя і мелі розныя кантэксты (ад крадзяжу да згубы прытомнасці), ды паказалі падобныя вынікі: - у сітуацыі вялікай колькасці сведкаў, кожны лічыў, што абавязкова дапаможа нехта іншы (патэлефануе ў паліцыю); - пры адсутнасці відавочных дзеянняў іншых, дэфармуецца ўспрыманне сітуацыі, як крытычнай (“можа толькі мне здаецца, што чалавек памірае, а не алкаголік спіць”); - пачуццё ўласнай адказнасці кожнага асобнага чалавека зніжаецца, размываецца; ⠀ Што рабіць? 💡Калі вам трэба дапамога ў крытычнай сітуацыі, каб падвысіць шанцы на яе атрыманне, варта: - папрасіць дапамогі (а не спадзявацца, што нехта прыглядзіць за вашымі рэчамі ці заўважыць, што вам дрэнна); - звяртацца да канкрэтнай асобы (напрыклад, каб паглядзелі за рэчамі на пляжы); - максімальна персаналізаваць асобу, якую просіце (паказаць на яе, удакладніць “вы, жанчына ў жоўтым капелюшы); - адзначыць сур’ёзнасць пагрозы (напрыклад, “мне дрэнна”, “я задыхаюся” ці інш.). ⠀ #тэорыя_у_практыку

214 19

Месяц таму дапісаў сваю новую кнігу, але яшчэ працягваю яе дапрацоўваць. ⠀ Калі пра мінулыя тэксты ў некаторых водгуках пісалі, што яны досыць своеасаблівыя, то новы тэкст, як мне здаецца, атрымаўся і зусім спецыфічным. У ім шмат розных хадоў і “штучак” (не кажучы пра сюжэтныя аспекты). ⠀ Кніга не для выпадковага чытача. Для чытача падрыхтаванага эмацыйна і кагнетыўна, якому блізкія былі мае папярэднія тэксты. Таму ўжо цяпер прыйшоў да рашэння, што новая кніга мусіць быць вельмі маленькім накладам. Верагодна, асноўная частка наклада абмінець крамы і трапіць адразу да вузкага колу такіх чытачоў. Верагодна, не будзе перавыданняў (прынамсі, працяглы час), прэзентацый па ёй, шырокай прамацыйнай кампаніі і іншага. ⠀ Плануюцца і іншыя незвычайнасці ў выданні, не звязаныя выключна з літаратурным тэкстам. Але ў беларускай кніжнай палаты вельмі пільны кантроль, вельмі жорсткія патрабаванні да ўсіх аспектаў, як мусіць афармляцца выданне. А таму пакуль не да канца ўяўляю, дзе і як кніга будзе выдадзена (але перакананы, што ўсё атрымаецца). ⠀ Але калі давяраеце мне, як аўтару, ведаеце, што хацелі б мець гэтую кнігу, але хвалюецеся, што прапусціце інфармацыю пра яе, можаце напісаць, “маякнуць” мне ўжо цяпер. ⠀ #АВЗГ

162 0

Усе дзяржавы аднойчы ўзніклі і некалі знікаюць. Знікаюць самыя магутныя, з вялікай гісторыяй, рэсурсамі. Знікаюць не толькі дзяржавы, але і цывілізацыі. ⠀ Так, Асманская імперыя праіснавала 624 гады, Амон і Іберыя каля 900 гадоў, Спарта і Візантыя каля 1000 гадоў, Венецыянская рэспубліка 1100 гадоў, Вавілонія каля 1400 гадоў, Асірыя каля 1800 гадоў. ⠀ Таму, калі ўзнікае пытанне адносна пагрозы з боку Расеі, разумееш, што хутка (у гістарычнай перспектыве) Масква, Казань, Грозны і іншыя стануць часткамі зусім розных дзяржаваў. ⠀ Але больш цікава пафантазіраваць, што, якое дзяржаўнае ўтварэнне (калі такія захаваюцца) будзе на нашай зямлі? Праз 100, 500, 1000 гадоў?

178 48

Свабода — ок! А што з гомасэксуальнасццю? ⠀ Апошнім часам, калі размаўляем са сваякамі ці знаёмымі пра беларускае змаганне, усё болей пашыраецца кола сумежных тэмаў і пытанняў. Так, са здзіўленнем высветліў, што тыя, хто выступае за свабоду ў выпадку пратэстаў, не заўсёды талерантныя да гомасэксуальнасці. Здаецца, нібы пытанні далёкія, але насамрэч непасрэдна ўзаемазвязаныя. ⠀ А таму яшчэ больш здзіўляе, што ў Беларусі большая частка палітычных структур, у тым ліку апазіцыйных, калі не гатовыя падтрымаць, то нават не гатовыя выказаць пазіцыю, што гомасэксуальнасць не ёсць нейкай заганнай з’явай, не ёсць нечым непрымальным. ⠀ Гомафобія з’яўляецца суседкай гендэрнай дыскрымінацыі, адмаўлення права распараджацца ўласным целам і жыццём, хатняга гвалту, рэлігійнай, нацыянальнай ці расавай нецярпімасці і іншых. Немагчыма пераехаць з дома “несвабода” у дом “свабода”, ды ўзяць туды з сабой старых суседзяў.

314 33

Беларуская магія 2021-га Святочнае прадчуванне 2021 года непасрэдна звязанае з прадчуваннем, што мы абавязкова пераможам, Свабода заквітнее і ўсё будзе добра. А магія ў тым, што так яно і будзе! Ці чулі пра тэорыю прароцтва, якое здзяйсняецца, бо само ўплывае на яго здзяйсненне? ⠀ Апошнія месяцы мы ўсё больш верым у гэта. Пераконваем самі сябе і адзін аднаго. Шматлікія эксперты, дарадца Ціханоўскай @franakviacorka, @maxim_katz, @tvrain_inside, @currenttime.tv пераконваюць, што вось-вось, ужо трошкі, недзе вясной. І сапраўды, цяпер мы самі і ўсе навокал, паверылі, што сёлета мы дакладна пераможам. Але, як па мне, не з нагоды эканамічных праблем, пра што кажуць эксперты, а дзякуючы веры. ⠀ Не, не дзякуючы фантазіям, спадзяванням і нечаму фантастычнаму, а дзякуючы веры, якая ўплывае на дзеянні, паводзіны, учынкі, паўсядзённыя практыкі. Грошы такія каштоўныя, карціны так дорага купляюць, а людзі становяцца ідаламі менавіта таму, што мы верым, што існуючы стан ёсць аб’ектыўным. Менавіта супольная вера і прыняццё, якія цягнуць адпаведныя мысленне і дзеянні, робяць магчымым існаванне любой улады, сацыяльнай інстытуцыі ці нейкага каштоўнага рэсурса. ⠀ Наколькі мінулыя расчараванні, складанасці, спадзяванні былі моцныя ў 2020-м, настолькі моцная вера ў 2021-ы. Усе мы моцна верым у блізкую перамогу, як факт, менавіта таму гэта і будзе фактам! ⠀ Верым, можам, пераможам!

237 68

Хачу зрабіць падарунак Вашым блізкім 👇 ⠀ Калі яшчэ не паспелі і толькі плануеце павіншаваць са святамі каго са сваіх сваякоў, сяброў, знаёмых, у Вас ёсць магчымасць атрымаць для іх яшчэ і падарункі: адзін з дзесяці камлектаў кніг #Пімкі і #ВітаМорэ. ⠀ Адзначце ў каментарах таго/тых, каму б хацелі зрабіць падарунак і напішыце кароткае віншаванне. Дзесяць аўтараў лепшых віншаванняў атрымаюць для сваіх блізкіх адзін з камплектаў.

323 6

Шмат хто адзначаў, што 2020-ы год быў надзвычай складаны. Але гэтаксама апошнім часам многія пішуць, што адбылося і багата добрага. Так, сапраўды, шмат добрых падзей згадваецца і ў маім 2020-м. 📚 Выданне новай кнігі #Пімкі і выданне ўкраінскага перакладу #Marginalis. Падрыхтоўка тэкста новай кнігі. 📙 Шэраг мастацкіх публікацый у часопісах “Маладосць”, “Полымя” і газеце “ЛіМ”. 🖥️ Таксама пачаў пісаць культурніцкія, гістарычныя і аналітычныя тэксты для сайтаў і замежнага часопіса. ⚡ Пачалася публікацыя майго ўласнага спецпраекта. 🎥 Праца на беларускай ніве над фільмамі, праграмамі і асветніцкімі відэа. ✈️ Не менш файна было наведаць ва ўмовах закрытых межаў дзве новыя краіны (цяпер у маёй скарбонцы 26 краін). ⚙️ Удзел у арганізацыі конкурсаў і адукацыйных мерапрыемстваў, новыя накірункі працы/дзейнасці ды шмат чаго іншага цікавага, вартага адбылося ў маім асабістым 2020-м. 🎉 А 2021-ы ўспрымаецца аптымістычна. Зычу ўсім нам перамогі і новых дасягненняў! ⠀ P.S. Падзяліцеся, калі ласка, чым добрым запомніўся Вам 2020-ы і чаго чакаеце ад 2021-га?

183 2

Калі Вы яшчэ не паспелі набыць падарункі на Каляды і НГ 👇 ⠀ Колькасць кнігарняў будзе павялічвацца, але ўжо цямер маю новую кнігу #Пімкі можна набыць афлайн у краме Акадэмкніга або онлайн з любой кропкі Беларусі ў крамах: @myozby @mmkut_miensk @halijafy_shop @valoshkidesign @biblioby ды іншых. ⠀⠀ А Вас (або таго, хто атрымае кнігу ў падарунак) у кнізі чакаюць сюрпрызы.

285 0

Кнігу #Пімкі ўжо прывезлі з Вільні ў Мінск! Абставіны ў краіне не дазваляюць зладзіць традыцыйную вялікую прэзентацыю ці аўтограф-сесію з гасцямі, выступамі, чытаннямі і гульнямі. ⠀ Таму пакуль хацеў бы Вас запрасіць у краму выдавецтва “Галіяфы” (Мінск, вул. Няміга, 3, цокальны паверх, пав. 47.) 28-га лістапада (субота) з 16:00 да 19:00, каб забраць па перадзамове і краўдфандынгу або набыць кнігу, падпісаць яе, проста сустрэцца ды паразмаўляць. ⠀ У гэты час я буду чакаць Вас у краме. Да сустрэчы!

359 8

Новае апавяданне на актуальныя падзеі "У нас не было сну і няма мары". Папярэджанне:) Тэкст своеасаблівы, можа быць складаны да ўспрымання. ____👇_____ У нас не было сну і не было мары. ⠀ Спадар з Альбіёна наўпрост распавёў пра ферму, дзе ўладу захапіў ружовы Напалеон. Пра ферму, дзе ўсе жывёлы роўныя, але свінні раўнейшыя. Ён расказаў, мы пабачылі. Так, было сумна, крыўдна і брыдка за той лад, але мы вырашылі рушыць далей. Бо мы людзі, а не оўцы ці свінні, а яны за сваю ферму няхай вырашаюць самастойна. ⠀ Рушылі мы далей, каб вярнуцца да сябе. Але выявілася, што на той ферме зусім ніяк без людзей. Ды толькі ворагі там усе, хто ходзіць на дзвюх нагах, а сябры — хто ходзіць на чатырох. То мусіў Напалеон са штопарападобным хвосцікам і разеткападобным носікам перш пакінуць нас у гасцях назаўжды, каб потым змусіць стаць сябрамі. ⠀ У мяне трава зелянейшая і смачнейшая! Ды што нам трава, калі мы не каровы?! У мяне рэчкі сінейшыя! Ды што нам яны, калі п’ем мы не з рэчкі?! У мяне шмат прасторы, каб бегаць! Ды што нам бегаць, мы ж не коні?! Я дам вам асобны хлеў! На што нам той хлеў, калі перад намі вольныя прасторы ўсіх магчымых сусветаў?! ⠀ — Але ж там няма прыцягнення, каб скала ці зямля з усёй моцы прыціснулі вас да грудзей. Нашто вам сусвет? Чаго не хапае? Там не так, як у нас. Там шмат месца, што можна згубіцца. Там так блізка да сонца, што можна згарэць. Там не так, як у нас, як у мяне. Остановитесь! — крычаў ён услед. ⠀ Ягоныя словы і “аргументы” білі па скронях, кідаліся ў ногі, кашчавымі сінімі пальцамі горла сціскалі, тыкалі ў вочы, каб солі паболей па шчоках пусціць, калолі ў вены, каб небяспечную фарбу адпампаваць. Ды мы рушылі далей, дзе можна згубіцца і ад сонца згарэць, праз зоркі, каметы і нават кратовыя норы. Бо дома ўсё ж лепей. (Працяг 👇)

PEOPLE ALSO VIEWED

Looking for the next influencer in Belarus to work with?
Have you considered to work with the following influencers?

22.8K
332 / post
6.00 %
Belarus
13.5K
285 / post
2.90 %
Belarus
45.9K
-
0.70 %
Belarus Art, Piercing
12.8K
159 / post
0.40 %
Belarus Modeling, Photography, Film, Music & Books
30.9K
-
0.01 %
Belarus Design, Interior Design, Furniture
133.8K
-
0.30 %
Belarus Fashion, Beauty
3.1K
175 / post
0.06 %
Belarus Art
14.3K
342 / post
1.20 %
Belarus Photography, Technology
14.4K
-
1.60 %
Belarus
134.6K
-
-
Belarus Travel
2.4K
-
7.50 %
Belarus Modeling, Fashion
28.5K
-
-
Belarus Fashion, Modeling
32K
-
0.90 %
Belarus Art, Fashion, Modeling
11.6K
-
0.70 %
Belarus Fashion, Gym, Modeling
32.3K
-
3.00 %
Belarus Photography, Modeling, Fashion